Іван Мікалаевіч Сяржанін
Іван Мікалаевіч Сяржанін | |
---|---|
Дата нараджэння | 14 кастрычніка 1898 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 лютага 1973 (74 гады) |
Грамадзянства | |
Дзеці | Юрый Іванавіч Сяржанін, Галіна Іванаўна Сяржаніна |
Род дзейнасці | навуковец, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | заалогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар біялагічных навук[1] (1957) і член-карэспандэнт АН БССР[1] (1959) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
|
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Іван Мікалаевіч Сяржа́нін[2][3] (14 кастрычніка 1898, Любань — 2 лютага 1973) — беларускі заолаг. Член-карэспандэнт Акадэміі навук БССР (1959), доктар біялагічных навук (1957), прафесар (1958). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1968).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1926). Працаваў настаўнікам у вёсцы Арлёва Любанскага раёна і ў Любані[4]. У 1938—1941 гадах навуковы супрацоўнік, у 1944—1958 гадах старшы навуковы супрацоўнік і загадчык аддзела Інстытута біялогіі АН БССР. У 1958—1971 гадах загадчык Аддзелам заалогіі і паразіталогіі АН БССР, адначасова ў 1944—1970 гадах дацэнт, прафесар, загадчык кафедры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Працы па фаўністыцы, зоагеаграфіі і экалогіі, гаспадарчым значэнні каштоўных відаў млекакормячых. Даследаваў жывёльны свет запаведных тэрыторый Беларусі, правёў аналіз гістарычных змен і працэсаў фарміравання тэрыяфаўны, распрацаваў схему зоагеаграфічнага раянавання Беларусі і мерапрыемствы па ахове і аднаўленню колькасці баброў. На падставе дадзеных аб распаўсюджванні і адноснай колькасці наземных пазваночных вылучыў прыродныя вобласці і раёны ў Беларусі, цікавыя для планавання футравых нарыхтовак.
Аўтар каля 60 навуковых прац, у тым ліку 3 манаграфій.
Навуковыя працы
[правіць | правіць зыходнік]- Наякомаедныя // Фаўна БССР. — Мн., 1938. — Т. 1, вып. 1.
- Волк и способы его истребления / И. Н. Сержанин ; Глав. упр. по делам охотничьего хозяйства при Совете министров Белорус. ССР. — Минск : Гос. изд. БССР, Ред. науч.-техн. лит., 1950. — 33 с. : ил. ; 22 см. — Библиогр.: с. 32 (5 назв.). — 5000 экз.
- Млекопитающие Белорусской ССР и их хозяйственное значение: Автореферат дис. на соискание учен. степени доктора биол. наук / Белорус. гос. ун-т им. В. И. Ленина. — Минск: [б. и.], 1955. — 31 с.; 22 см.
- Речной бобр и его биологические особенности. — Мн.: Изд-во АН БССР, 1951.
- Белавежская пушча, навукова-папулярная лекцыя / Таварыства па распаўсюджванню палітычных і навуковых ведаў Беларускай ССР ; навук. рэд. А. Х. Шкляр, № 30 — Мінск: [б. в. , 1958. — 30, [2] с. — іл.
- Млекопитающие Белоруссии. 2 изд. — Мн.: Изд-во АН БССР, 1961.
- Определитель млекопитающих Белоруссии. — Мн.: Наука и техника, 1967 (разм з Ю. І. Сяржаніным і В. В. Слесарэвічам).
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Сяржа́нін Іван Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2002. — С. 355. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2
- ↑ ЭПБ 1986.
- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ Сяржанін, Іван Мікалаевіч (доктар біялагічных навук; 1898—1973 // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сяржа́нін Іван Мікалаевіч // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 66. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Сяржа́нін Іван Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 355. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Серажанин Иван Николаевич Архівавана 2 лютага 2020. (руск.) // Біялагічны факультэт БДУ
- И. Н. Сержанин Архівавана 4 верасня 2019. (руск.) // Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па біярэсурсам
- Сяржанін, Іван Мікалаевіч (доктар біялагічных навук; 1898—1973 // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
- Іван Мікалаевіч Сяржанін у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Итоги конференции «Зоологические чтения — 2023» (руск.) // Сайт ГрДУ
- Сержанин Иван Николаевич // СПбФ АРАН (руск.)
- Нарадзіліся 14 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1898 годзе
- Нарадзіліся ў Любані
- Памерлі 2 лютага
- Памерлі ў 1973 годзе
- Супрацоўнікі Інстытута біялогіі АН БССР
- Выкладчыкі БДУ
- Дактары біялагічных навук
- Члены-карэспандэнты АН БССР
- Прафесары
- Выпускнікі педагагічнага факультэта БДУ
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
- Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Заолагі СССР
- Эколагі СССР